Сёння СНД адзначае свой 17-ы дзень народзінаў

Семнаццаць гадоў таму - 8 снежня 1991 года - у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Ўкраіны - Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук - падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД). Таксама было абвешчана пра спыненне існавання СССР, нагадвае БелаПАН.
СНД існуе і сёння. Садружнасць не з'яўляецца дзяржавай і не валодае наднацыянальнымі паўнамоцтвамі. Узаемадзеянне краін у межах СНД здзяйсняецца праз яго каардынацыйныя інстытуты.