Сёння споўнілася роўна 50 год першаму беларускаму кампутару

Роўна 50 год таму, 3 снежня 1960 года на Мінскім заводзе лічыльных машын імя С.Арджанікідзэ была выпушчаная першая электронная лічбавая вылічальная машына “Мінск-1”. Хуткасць працы лямпавай гэтай ЭВМ сягала 3 тысяч аперацыяў за секунду.  Да 1964 года было выпушчана 230 ЭВМ “Мінск-1”. Апроч асноўнай мадэлі на замовы розных галінаў вытворчасці былі распрацаваныя таксама іншыя мадыфікацыі. Напрыклад, кампутар “Мінск-11”  служыў для працы з сейсмічнай інфармацыяй і тэлеграфнымі лініямі. Усяго ж у 1960-я гады выпусцілі болей за 4 тысячы беларускіх кампутараў, паведамляе агенцтва “Мінскі-Навіны”