Сёння студэнты ЕГУ сустрэнуцца з дэлегацыяй сенатараў і кангрэсменаў ЗША
4 лютага студэнты ЕГУ сустрэнуцца з дэлегацыяй сенатараў і кангрэсменаў ЗША.
Прадстаўнікі дэлегацыі выказалі жаданне абмеркаваць са студэнтамі бягучую сітуацыю ў Беларусі. Сустрэча адбудзецца ў будынку Парламента (Сойма) Літоўскай Рэспублікі, паведамляе сайт ЕГУ.
У склад дэлегацыі на чале з сенатарам ЗША ад штата Арызона Джонам Сідні Маккейн (John McCain) уваходзяць таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прэсы ЗША.