Сёння - Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Кожную хвіліну на планеце 6 чалавек становяцца ВІЧ-станоўчымі. З пачатку эпідэміі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя вірусам імунадэфіцыту заразіліся амаль 60 мільёнаў чалавек, 25 мільёнаў памерлі.  У Беларусі першы выпадак захворвання на СНІД быў зарэгістраваны ў 1987 годзе. Сёння ў лідарах па колькасці хворых — Гомельская і Мінская вобласці, а таксама горад Мінск. А 70% ад усіх зарэгістраваных — людзі ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.