Сёння ў Беларусі ладзіцца акцыя "Дзень без аўтамабіля"

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі заклікае аўтааматараў прыняць актыўны ўдзел у сённяшняй акцыі "Дзень без аўтамабіля". Праца ДАІ сёння будзе засяроджаная пераважна на распарадча-рэгулявальных дзеяннях і выкананні задач па забеспячэнні бесперабойнага руху грамадскага транспарта. Даішнікі будуць несці службу на вуліцах з інтэнсіўным рухам пешаходаў і раварыстаў, дапамагаючы ім у бяспечным руху. Адмовіўшыся ад паездак на асабістых аўтамабілях, жыхары гарадоў пазбавяцца ад затораў на ажыўленых вуліцах.

БЕЛТА