Сёння ў Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне
У першы дзень абітурыенты здаюць беларускую мову.
14 чэрвеня ў Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне для абітурыентаў. Сёння яны здаюць беларускую мову, перадае БЕЛТА.
Як зазначыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў, іспыты па ўсіх прадметах будуць пачынацца ў адзін час — а 11-й. Усім абітурыентам, у тым ліку іншагароднім, варта прыбыць у пункт тэставання хаця б за 30 хвілін да пачатку.
Падчас іспытыў забаронена выкарыстоўваць разнастайныя прылады сувязі. Тых, каго зловяць на выкарыстанні забароненай тэхнікі, выдаляць з аўдыторыі і пазбавяць магчымасці здаваць іспыты.
Навушнікі супраць гаджэтаў: Як студэнты здаюць сесію
Пры сабе на тэставанні неабходна мець пропуск, дакумент, які сведчыць асобу, ручку (гелевую або капілярную) з атрамантам чорнага колеру. Уваход у будынкі, дзе праводзяцца тэст-іспыты, усім, акрамя членаў камісіі і абітурыентаў, будзе катэгарычна забаронены.
Абітурыенты, якія напісалі нецэнзурныя словы на бланках тэстаў, не атрымаюць сертыфікаты ЦТ і не змогуць працягваць уступную кампанію. Таксама нельга рабіць чарнавыя запісы на экзаменацыйных матэрыялах. Для такіх запісаў арганізатары выдаюць чыстую паперу.
Інфармацыю пра вынікі ЦТ можна будзе атрымаць у пункце тэставання, а таксама на сайце РІКВ. Акрамя таго, можна скарыстацца SMS-запытам.
100 балаў на тэставанні: як напісаць на выдатна
Фота — lovesun.by