Сёння ў Беларусі праходзіць ЦТ па геаграфіі
30 чэрвеня ў Беларусі пройдзе цэнралізаванае тэставанне па геаграфіі. На сённяшні дзень на ЦТ запісаліся 2078 абітурыентаў. Такую лічбу агенцтву "Мінск-Навіны" назваў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў.
Выпрабаванне пачнецца па ўсёй Беларусі адначасова — у 11.00.
падчас іспытаў абітурыентам забараняецца выкарыстоўваць прылады сувязі. Абітурыенты, якія прынясуць на ЦТ мабільныя тэлефоны і шпаргалкі, будуць выдаленыя і не змогуць здаваць іспыты сёлета, нават у рэзервовы дзень.