Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы

24 чэрвеня абітурыенты Беларусі будуць здаваць цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы. Гэта самы доўгі іспыт — на яго адводзіцца тры гадзіны. За гэты час абітурыентам трэба адказаць на 30 пытанняў па фізіцы.

Паколькі іспыт займае шмат часу, у месцах яго правядзення абавязкова будуць дзяжурыць медыкі.

Як інфармуе БЕЛТА, на здачу гэтага тэсту зарэгістраваліся амаль 29 тысяч чалавек. Падчас тэсту па фізіцы можна карыстацца простым калькулятарам, які выконвае чатыры арыфметычныя дзеянні, мае адзін рэгістр памяці, а з дадатковых функцый — вылічае адсоткі і квадратныя карані.

Фота — kudapostupat.by