Сёння ў Чырвоным касцёле бард Эдуард Акулін прэзентуе новы альбом

У суботу, 2 лютага, у тэатральнай залі Чырвонага Касцёла пройдзе творчая вечарына паэта-барда Эдуарда Акуліна з прэзентацыяй альбома “Песні Залатой Крывіі”.
У імпрэзе возьмуць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і выканаўцы, а таксама журналісты і выдаўцы: Ніл Гілевіч, Алесь Камоцкі, Вольга Іпатава, Леанід Дранько-Майсюк, Кастусь Герашчанка, Анатоль Мяльгуй, Віталь Супрановіч і іншыя. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.