Сёння ў Маладзечне пройдзе свята "Калядныя званы"

Духоўна-асветніцкае свята "Калядныя званы" пройдзе 15 студзеня ў Маладзечне. Пра гэта БЕЛТА паведаміла кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Карнаухава. Пачнецца мерапрыемства з перазвону ўсіх маладзечанскіх званіц. Пасля сваё майстэрства пакажуць званары Мінскага епархіяльнага ўпраўлення і Брацтва праваслаўных званароў у імя св. Паўліна Міласцівага, адбудзецца лекцыя з майстар-класамі пра майстэрства звону. Кульмінацыяй свята стане канцэрт, у якім возьмуць удзел навучэнцы Маладзечанскага музычнага вучылішча, народныя кампазітары і паэты Мінскай вобласці. Яны выканаюць кампазіцыі на духоўную і сацыяльную тэматыку.