Сёння ў Мінску будуць судзіць Мікалая Статкевіча
Палітыка Мікалая Статкевіча, верагодна, будуць судзць за ўчорашнюю першамайскую акцыю. Ён адзіны з затрыманых правёў ноч у ізалятары на Акрэсціна. Нагадаем, што здарэнне адбылося падчас першамайскага мітынгцу, арганізаванага афіцыйнай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік аргкамітэта па стварэнні партыі "Народная Грамада" Мікалай Статкевіч са сваімі паплечнікамі ўзняў сцягі Еўрасаюза. За гэта іх затрымалі міліцыянты.
Агулам падчас першамайскіх падзеяў было затрымана больш за два дзесяткі чалавек. Па іроніі лёсу, затрыманых за Першамай даставілі ў РУУС Першамайскага раёна. Сярод іх большасць складалі моладзевыя актывісты.
Па звестках агенцтва БелаПАН, пратаколы за ўдзел у несанкцыяванай акцыі і непадпарадкаванне работнікам міліцыі складзеныя толькі на некаторых з затрыманых. У іх ліку — кіраўнікі незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Зміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. Іх, аднак, выпусцілі разам з астатнімі. Адзіным затрыманым застаўся Мікалай Статкевіч.