Сёння ў Мінску вызначыцца пераможца дзіцячага "Еўрабачання"
Пераможца міжнароднага дзіцячага конкурса песні "Еўрабачанне-2010" вызначыцца сёння ў Мінску. На фінальным шоў у "Мінск-Арэне" выступяць выканаўцы ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў з 14 краін: Беларусі, Арменіі, Бельгіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі, Македоніі, Мальты, Малдовы, Нідэрландаў, Сербіі і Швецыі. Беларусь прадставіць 13-гадовы Данііл Казлоў з горада Жабінка, што на Брэстчыне. Ён выканае кампазіцыю "Музыкі святло", якая ўтрымлівае цытаты з легендарнага твору Бетховена "Лунная саната". Казлоў выступіць пад 12-м нумарам, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, раней прадстаўнікі Беларусі двойчы перамагалі на дзіцячым "Еўрабачанні". У 2005-м лепшай стала Ксенія Сітнік, а ў 2007-м — Аляксей Жыгалковіч.
Нагадаем, раней прадстаўнікі Беларусі двойчы перамагалі на дзіцячым "Еўрабачанні". У 2005-м лепшай стала Ксенія Сітнік, а ў 2007-м — Аляксей Жыгалковіч.