Сёння ў паўночна-заходняй Беларусі будуць лавіць дыверсантаў
Другі этап камандна-штабных вучэнняў пачаўся ва Узброеных Сілах Беларусі. Падчас яго будзе адпрацоўвацца барацьба з дэсантна-дыверсійнымі сіламі праціўніка ў ваенны час. Таксама падраздзяленні беларускага войска паспрабуюць эфектыўна змагацца з “незаконнымі ўзброенымі фармацыямі”. Падчас вучэнняў беларускія вайскоўцы таксама прадэманструюць свае навыкі і ўменні ў абароне ад дыверсантаў важных аб’ектаў.
БЕЛТА
БЕЛТА