Сёння ў Свіслачы пройдзе традыцыйны дзень памяці братоў Каліноўскіх

У апошнюю суботу кастрычніка дэмакратычная супольнасць Гродзеншчыны наведае радавую сядзібу славутых герояў Беларусі — Віктара і Кастуся Каліноўскіх. Мемарыяльныя ўрачыстасці пройдуць па традыцыйным маршруце. З раніцы ў свіслацкім касцёле адслужаць імшу па братах Каліноўскіх. Затым грамада наведае вёску Якушоўка, дзе захаваліся падмуркі радавой сядзібы Каліноўскіх. Калісьці там актывісты паставілі крыж героям паўстання 1863 года. На магіле Віктара Каліноўскага ў Свіслачы ўдзельнікі ўрачыстасці ўскладуць кветкі і запаляць знічкі.