Сёння ў Віцебску ўшануюць новых святых
Урачыстасці з нагоды кананізацыі новых праваслаўных святых — Мікалая Акаловіча і Уладзіміра Елянеўскага — адбудуцца у Віцебску. Увечары Мітрапаліт Філарэт і епіскапы правядуць набажэнствы ў віцебскіх храмах, а ў нядзелю ў Маркавым мужчынскім манастыры адбудзецца ўшанаванне новых святых. Святар Мікалай Акаловіч у 1920-30-я гады актыўна супрацьстаяў царкоўнаму расколу, а таксама змагаўся за тое, каб падчас рэквізіцыі каштоўнасцяў з храмаў не пацярпелі людзі.
Святара неаднаразова арыштоўвалі па абвінавачванню ў антысавецкай прапагандзе. Уладзімір Елянеўскі быў юрыстам, праваабаронцам і шчырым вернікам. За актыўны ўдзел у царкоўным жыцці ён быў рэпрэсаваны. Рэабілітавалі Акаловіча і Елянеўскага толькі напрыканцы васьмідзесятых.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск