Сёння — угодкі генерала Станіслава Булак-Балаховіча
10 лютага — 126–я ўгодкі з дня нараджэння беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча, які змагаўся за незалежнасць Беларусі супраць бальшавіцкай акупацыі. У Беларусі толькі ў адным месцы ўшанавана памяць генерала - ў Брэсце, дзе ў 1920 г. Булак-Балаховіч перад вайсковай аперацыяй на Палессі фармаваў сваё войска. У мікрараёне Рэчыца на вайсковых могілках, дзе пахаваныя жаўнеры-балахоўцы, ля крыжа ў 2002 г. былі ўсталяваныя 2 мемарыяльныя шыльды з надпісамі: "Яны ішлі паміраць за волю Бацькаўшчыны" (на здымку ўверсе).
З імем беларускага генерала звязана і некалькі месцаў у Варшаве, дзе 10 траўня 1940 г. генерал загінуў ад рук гестапа. Недалёка ад месца гібелі генерала на вул. Парыскай, 27 знаходзіцца памятная шыльда ў яго гонар, якую ўсталяваў унук генерала Мацей-Станіслаў Булак-Балаховіч. А таксама сімвалічная магіла на Паванзкоўскіх могілках і шыльда на помніку "Барыкады", дзе балахоўцы стрымлівалі наступ немцаў у 1939 г.
На гэтых месцах 10 лютага штогод адбываюцца акцыі па ўшанаванні памяці генерала. І сёння традыцыйна арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць" ушанавала памяць беларускага генерала ў Варшаве.