Сёння ўначы выпусцілі з СІЗА КДБ Уладзіміра Кобеца

Сёння ўначы выпусцілі з СІЗА КДБ Уладзіміра Кобеца, кіраўніка штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, паведамляе "Народная воля"
Нагадаем, Кобец быў затрыманы 21 снежня. На навагоднія святы яго, нібыта, адпускалі са следчага ізалятара КДБ, але пасля "перадумалі". Вядома, што ў зняволенні ва Ўладзіміра Кобеца моцна ўпаў зрок.