Сёння выраслі курсы долара, еўра і расійскага рубля
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў сераду, 17 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10520, курс еўра вырас на 40 — да 13630 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 272 да 274 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 16 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10510, курс еўра вырас на 10 — да 13590 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 276,5 да 272 беларускіх рублёў.
Фота — bymedia.net