Сёння выраслі курсы долара і еўра
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 8 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў і складае 10470 рублёў, курс еўра вырас на 20 — да 13550 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 283,5 да 282,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у пятніцу, 5 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў і стаў каштаваць 10460, курс еўра знізіўся адразу на 200 рублёў — да 13530, патаннеў і расійскі рубель — да 283,5 беларускага.
Фота — bymedia.net