Сёння вызначыцца бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе

Сёння, 21 лістапада на чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі адбудуцца матчы заключнага, 33 тура. Усе гульні пачнуцца адначасова — а 14.00, паведамляе БЕЛТА. Асаблівую цікавасць спецыялістаў і заўзятараў выклікаюць дзве сустрэчы — ФК “Мінск” з наваполацкім “Нафтанам”, а таксама жодзінскага “Тарпеда” з мінскім “Дынама”. Абедзве сталічныя каманды прэтэндуюць на бронзавыя медалі, прычым футбалісты “Мінска” цяпер апераджаюць дынамаўцаў на адно ачко. Апроч таго, сустрэча ў Жодзіна мае вялікае значэнне і для гаспадароў. Калі яны атрыммаюць перамогу, то сыдуць з перадапошняга месца і не будуць гуляць у пераходных матчах за права застацца ў вышэйшай лізе з мінскім клубам СКВІЧ. Праўда, для гэтага тарпедаўцам трэба, каб гродзенскі “Нёман” у сябе дома прайграў футбалістам “Віцебска”.

А лідэры юбілейнага, 20 па ліку чэмпіяната Беларусі сёння сустрэнуцца ў Барысаве — сяміразовы чэмпіён БАТЭ згуляе са срэбраным прызёрам, салігорскім “Шахцёрам”. Апроч таго, брэсцкае “Дынама” прыме на сваім полі бабруйскую “Белшыны”, а мінскі “Партызан”, які выбывае ў 1-ю лігу, правядзе хатні матч з магілёўскім “Дняпром”.