Таццяна Пучак прайграла ў фінале на тэнісным турніры ў ЗША
У дуэце з расіянкай Алінай Жыдковай беларуская тэнісістка Таццяна Пучак у фінальным матчы сустракалася з першай парай спаборніцтваў Бетані Матэк – Санія Мірза.
Амерыканка і прадстаўніца Індыі атрымалі перамогу з лікам 7:6, 7:5.