Таццяна Пучак прайграла ў стартавым матчы тэніснага турніру ў ЗША

Беларуская тэнісістка Таццяна Пучак 30 жніўня прайграла ў першым крузе адзіночнага разраду турніру "Acura Classic" у Сан-Дыега (ЗША) з прызавым фондам 1,34 мільёна долараў. Беларуска пацярпела паражэнне ад Камілы Пін з Францыі — 3:6, 6:4, 2:6. Сёння Пучак стартуе ў парным разрадзе з Юліянай Фядак з Украіны.

У першым крузе ім будуць супрацьстаяць Карына Марарыу (ЗША) і Паці Шнідэр (Швейцарыя). Адразу два матчы давядзецца правесці Вікторыі Азаранцы.

У першым крузе адзіночнага разраду яна згуляе супраць Юн-Ян Чан з Тайваня. А ў стартавым матчы парнага разраду дуэт Вікторыі Азаранкі і Ганны Чакветадзэ (Расія) сустрэнецца з парай з ЗША Бетані Агастын/Аша Рол.

На турніры "Nordea Nordic Light Open" у Стакгольме (Швецыя) з прызавым фондам 145 тысяч долараў у асноўнай сетцы адзіночнага разраду згуляе 16-гадовая Ксенія Мілеўская.

Сёння ў матчы першага круга яна сустрэнецца з 18-гадовай Дамінікай Цыбулькавай са Славакіі.

БелаПАН