Таццяна Севярынец: «Гэта палітычная справа»

Віцебская настаўніца Таццяна Севярынец не здолела аднавіцца на працы праз суд. 18 чэрвеня Першамайскі суд Віцебска адхіліў яе пазоў да аддзела адукацыі. Нагадаем, Севярынец звольнілі са школы, нібыта, за прагулы, хоць дырэктар яе адпусціў у адпачынак.

Сёння Таццяна Севярынец не змагла прысутнічаць на судовым паседжанні, яе інтарэсы прадстаўляў Кастусь Севярынец. «Еўрарадыё» датэлефанаваліся да Таццяны, калі яна ў цягніку вярталася з Украіны ў Віцебск. Пра сённяшняе рашэнне яна ўжо ведала.

Таццяна Севярынец: «Вядома, гэта плоскасць палітычнай справы. Гэта па-за межамі той справы, на якую я спадзявалася - толькі працоўныя адносіны. Гэта - палітыка».

Таццяна Севярынец кажа, што яна і надалей будзе спрабаваць аднавіцца на працы.