Таццяна Шапуцька: Праблемаў з навучаннем у мяне няма, сярэдні бал — 8,5
Таццяна Шапуцька распавяла Еўрарадыё пра тое, як абмяркоўвала з дэканам сваю дзейнасць у “Маладым фронце”, пра сціплае знаёмства з Козікам і пра тое, чаму ўсё ж такі не звярталася па афіцыйны дазвол на паездку за мяжу
Еўрарадыё: Мы паглядзелі, колькі дакументаў трэба сабраць студэнту БДУ, каб з дазволам выехаць за мяжу. А ці ведаеце вы, колькі дакументаў трэба сабраць, парадак афармлення дазволу?
Таццяна Шапуцька: “Шчыра кажучы, я ведала, што я не буду браць дазвол. Прычыну я патлумачу трохі пазней... Таму я нават не шукала спіс дакументаў, але ведаю, што ён мусіць быць даволі абдымны. Да таго ж, за час навучання ў БДУ я ніводнага разу не выязджала за межы Беларусі. Таму і дагэтуль ніколі такога дазволу не брала.
Адразу па прыездзе мяне выклікалі ў кабінет намдэкана, дзе я напісала тлумачальную нататку. І там зазначыла, што не магла прасіць афіцыйны дазвол, бо не магла ставіць пад пагрозу маё наведванне гэтага формуа”.
Еўрарадыё: Ці ведаеце, што па дазвол трэба звяртацца за месяц да пачатку паездкі? Так, за месяц да паездкі трэба ўжо прынесці гатовыя дакументы ў Сектар акадэмічнай мабільнасці!
Таццяна Шапуцька: “Найперш, запрашэнне ад Еўракамісіі я атрымала менш чым за месяц, таму я па-любому не ўклалася б у гэты тэрмін. А па-другое, Еўракамісія рабіла ўсё гэта настолькі заканспіравана, што я не магла проста так пайсці да дэкана па запыт. І я думаю, што 90%, што Мінадукацыі не дало б мне дазвол наведаць паліталагічны форум такой важкасці.
Але ўсе гэтыя дакументы — гэта глупства. Нават мае аднагрупнікі ўсе кудысьці выязжаюць. Студэнты не могуць сядзець увесь час на месцы! Яны на вакацыі могуць паехаць ва Ўкраіну, у Вільню, у Польшчу і ніхто ніколі не бярэ ніякіх дазволаў, таму што гэта проста абсурдна! Гэта элементарна абмяжоўвае права студэнтаў на вольнае руханне...”
Еўрарадыё: Дарэчы, наконт вашых аднагрупнікаў. Ці захавалася дагэтуль плынь у вашую падтрымку, ці зрабілі яны якія-небудзь канкрэтныя крокі?
Таццяна Шапуцька: “Так, аднагрупнікі мяне дагэтуль падтрымліваюць. І нават не па маёй, а па сваёй ініцыятыве распачалі збор подпісаў. Да яго толькі пасля далучыліся маладафронтаўцы, якія ў дадатак распаўсюджвалі адукацыю ля корпуса. На гэты момант сабрана ўжо 500 подпісаў у корпусе ўніверсітэта і ў інтэрнаце.
Аднак апошнія два дні праз надзвычай моцны ціск на студэнтаў з боку кіраўніцтва ўніверсітэту некаторыя (праўда, вельмі малая частка!) папрасілі іх подпісы адклікаць. Студэнтам пагражаюць выключэннямі, праблемамі на працы ў іх бацькоў, высяленнем з інтэрната і г.д. 10 снежня намеснік дэкана асабіста хадзіў па інтэрнаце і збіраў гэтыя адкліканыя подпісы ў людзей, а 9 снежня ў інтэрнат прыязджаў рэктар — асабіста рэктар! — і меў са студэнтамі прафілактычную размову”.
Еўрарадыё: Як вы ацэньваеце перспектыву ўзнавіцца?
Таццяна Шапуцька: “У адсотках... Я думаю, 60%, што такая перспектыва ёсць. Гэта перш-наперш дзякуючы супольным высілкам. Па-першае, унутры ўніверсітэта, бо кіраўніцтва БДУ сапраўды вельмі напужанае, што траціна факультэта фактычна падтрымала выключаную апазіцыянерку. Гэта сведчыць пра тое, што студэнцкая салідарнасць ёсць, а студэнты, калі захочуць, могуць паказаць зубы.
І таксама міжнародны чыннік важкі. Таму што калі ва ўніверсітэт тэлефануюць амбасадары, калі БДУ атрымлівае лісты ад Еўракамісіі, калі гэтае пытанне ўздымаецца Макеем і Мартынавым... Магчыма, ім будзе “танней” будзе проста мяне аднавіць.
І ўвогуле, я думаю, гэта было глупае рашэнне — выключаць мяне! Таму што калі б мне проста далі вымову, гэта не было б нават агучана. Фактычна, яшчэ год яны б мелі магчымасць трымаць мяне пад кантролем. А так... непрадуманае рашэнне”.
Еўрарадыё: Мне здавалася, што вашая справа прынамсі не ўзроўня рэктара, а ўзроўня факультэта... Хаця калі ў Брусэлі была прэсавая канферэнцыя з удзелам Карла Більта і Сяргея Мартынава, сп Більт агучыў меркаванне, што ў вашым адлічэнні былі зацікаўленыя беларускія спецслужбы. Як вы думаеце, адкуль у яго такія звесткі, ці сапраўды гэта было?
Таццяна Шапуцька: “Са мной асабіста ніхто з прадстаўнікоў спецслужбаў не размаўляў, ды гэта насамрэч і бессэнсоўна. Што ж тычыцца іх працы на факультэце, дык усё кіраўніцтва факультэта казала мне, што справа вырашалася не на факультэце і нават не ў рэктараце, а вышэй. У прыватнасці, намеснік дэкана казаў мне, што (гэта цытата) падчас маёй вандроўкі ў Брусэль мною зацікавіліся “сур’ёзныя людзі з сур’ёзных дзяржструктураў”.
Еўрарадыё: Але гэта было агучана ў нефармальнай размове?
Таццяна Шапуцька: “Так, натуральна!”
Еўрарадыё: Бо афіцыйная пазіцыя і чыноўнікаў з МЗС, і факультэта заключаецца ў тым, што рашэнне аб адлічэнні прымалася ў межах БДУ і датычыцца паспяховасці навучальнага працэса”.
Таццяна Шапуцька: “Згодна са службовымі запіскамі, з якімі мне далі аднаёміцца, і дэкан, і савет прафілактыкі факультэта прасіў рэктара аб вымове як аб самым цяжкім пакаранні. Аднак у рэктараце было прынятае рашэнне аб выключэнні.
Наколькі я ведаю, сп. Стэфан Эрыксан (амбасадар Швецыі ў Беларусі — заўв. Зм.Г.), які мне стала тэлефануе і цікавіцца станам справы, тэлефанаваў таксама і ў рэктарат. І рэктар выказаў яму такую думку, што было шмат пытанняў і ваганняў, і вельмі не хацелася мяне выключаць, але давялося. А давялося зразумела пад ціскам каго”.
Еўрарадыё: Чаму вы пайшлі менавіта на юрфак? Нават калі адштурхоўвацца ад вашай ад таго, што вы прэс-сакратар “Маладога фронту”. Усё ж такі з прэсай больш звязаны журфак!
Таццяна Шапуцька: “На прыкладзе Франака Вячоркі мы бачым, што і журфак не вельмі схільны да абароны сваіх студэнтаў... Насамрэч я марыла ісці на журфак, але знаёмыя падказалі, што там захоўваецца моцная савецкая сістэма выкладання, і лепш атрымаць веды ў нейкай іншай галіне. А паколькі я планую быць журналісткай у сферы палітыкі, я вырашыла скончыць у Беларусі кафедру паліталогіі, а пасля — завочную ці дыстанцыйную магістратуру па спецыяльнасці “Журналістыка”.
Еўрарадыё: Дарэчы, дзе б вы хацелі навучацца, калі справа з узнаўленнем павернецца дрэнным чынам?
Таццяна Шапуцька: “Я яшчэ гэтае пытанне дасканала не разглядала і ўніверсітэты не абірала. І спектр універсітэтаў звужаецца, бо я буду абавязкова абіраць дыстанцыйную ці завочную форму навучання. Але ёсць прыярытэт у плане ЕГУ, бо яны прапанавалі мне вясною ўзнавіцца на іхняй кафедры паліталогіі адразу на другім курсе і здаць акадэмічную розніцу цягам навучальнага часа.
Магчыма гэта будзе ЕГУ, магчыма — іншы замежны ўніверсітэт, але абавязкова дыстанцыйнае навучанне”.
Еўрарадыё: Ці кантактавалі вы з Леанідам Козікам і яго прадстаўнікамі? Ці атрымала развіццё гісторыя з ягоным абяцаннем арганізаваць маніфестацыю ў вашу падтрымку? Ці ўсё скончылася ягоным тлумачэннем гэтага на сайце ФПБ?
Таццяна Шапуцька: “Усё скончылася тлумачэннем. У мяне ёсць яго візітоўка, якую ён па глупстве падарыў у Брусэлі. Там ёсць яго e-mail, і мы з сябрамі ліставалі яму і пыталіся, калі ж будзе тая самая маніфестацыя і як мы можам далучыцца да яе.
Але сп. Козік ігнараваў усе нашыя допісы, і датэлефанавацца да яго таксама не атрымалася”.
Еўрарадыё: Дарэчы, калі вы апошні раз кантактавалі з кіраўніцтвам факультэта? Пра што была вашая размова?
Таццяна Шапуцька: “Апошняя размова была 10 снежня. Фактычна гадзіну я размаўляла з дэканам. На дзіва, у адрозненне ад рэктарату і намдэкана з дэканам у нас засталіся больш-менш ветлівыя стасункі. Ён не адзін раз казаў мне, што рабіў усё магчымае і спрачаўся за мяне з рэктарам і нават з тымі, хто вышэй за рэктара. Але тут пытанне стаяла востра, і адваяваць мяне не ўдалося.
Ён звяртаўся да мяне ў форме парадаў. Казаў, што калі я абрала шлях барацьбы, гэта будзе не апошняя мая праблема. І што ніхто не казаў, што будзе лёгка. Таксама мы пагутарылі з ім пра маладафронтаўскую дзейнасць. Ён сказаў, што вельмі жадаў бы, каб я спыніла дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі, бо гэта пагражае крымінальнай адказнасцю. Але я адказала, што калі няма іншай магчымасці актыўна дзейнічаць — даводзіцца дзейнічаць у такіх умовах. То бок, гэта была даволі ветлівая, у чымсьці клапатлівая размова са мной.
А насамрэч я прыходзіла да яго папрасіць, каб ён пагутарыў з адміністрацыяй факультэта, каб спыніўся ціск на студэнтаў. Бо тое, што зараз адбываецца на факультэце — гэта сапраўдныя рэпрэсіі... Калі іх проста прыходзяць і запужваюць, ці калі кажуць падчас лекцый нешта накшталт “Вось вы падпісваецеся за Шапуцьку, а яна скарыстаецца вашымі подпісамі каб з’ехаць вучыцца за мяжу. І ўвогуле, калі вы ставіце за яе подпіс, вы таксама апазіцыянеры, і значыць будзе ставіцца пытанне пра вашае выключэнне...”
Я пагутарыла з ім, і ён абацаў на сітуацыю паўплываць”.
Еўрарадыё: А як у вас з вучобай? Нават калі адбудзецца вашае ўзнаўленне, ці ёсць шанец адлічыць вас пасля, на больш празрыстых падставах, звязаных з акадэмічнай паспяховасцю?
Таццяна Шапуцька: “Насамрэч, такіх падставаў няма, і я гэтаму вельмі радая. Бо заўжды нават у судовым парадку цяжка даказваць, што цябе “завалілі” на іспыце ці нешта падобнае. Але калі я паступала, я добра асэнсоўвала, што калі я ў “Маладым фронце”, дык да мяне будзе асаблівае стаўленне, і я мушу ўсё рабіць бездакорна.
Таму праблемаў з навучаннем у мяне няма, сярэдні бал — амаль 8,5. Пропускаў таксама надзвычай мала, бо ад самага паступлення я стаю на асаблівым ўліку ў дэканаце — гэтага ніхто не хаваў, што ўсе мае пропускі адсочваюцца і падлічваюцца. Ні па пропусках, ні па вучобе падставаў для адлічэння няма, і з выкладчыкамі мае адносіны склаліся добрыя”.
Еўрарадыё: Няўжо за час навучання з боку выкладчыкаў не было нават спробы заваліць вас?
Таццяна Шапуцька: “Не, не было. Наадварот, з боку выкладчыкаў была заўсёды нейкая сімпатыя. Можа, і не таму, што я ў апазіцыі — думаю, што пра гэта не шмат хто і здагадваўся. Але таму, што я была адзінай студэнткай на курсе, якая вяла навучанне па-беларуску. І таму яны заўсёды неяк цёпла ставіліся да мяне”.
Еўрарадыё: Ці даўно вы размаўляеце па-беларуску?
Таццяна Шапуцька: “Два гады”.
Еўрарадыё: А як пачалі размаўляць?
Таццяна Шапуцька: “Усё праз “Малады фронт” Я і дагэтуль любіла мову і беларускую культуру. Але калі прыходзіш у такую арганізацыю, для якой гэта адна з галоўных мэтаў — гэта надае ўпэўненасці, і пачынаеш браць прыклад са сваіх паплечнікаў”.
Еўрарадыё: Ці не складана на гуманітарным факультэце, дзе ўсё завязана на словы, вучыцца па-беларуску?
Таццяна Шапуцька: “Троху складана, але нават не столькі з тэхнічнага боку, колькі псіхалагічна. А вось у мінулым годзе ў нас быў выкладчык па агульнай тэорыі права. Ён выдатна ведаў беларускую мову. І гэта быў першы семінар у студэнцкім жыцці, і ён выклікаў мяне першай... Які быў у яго шок, калі ён убачыў, што першая ж студэнтка-першакурсніца на першым семінары на пачатку верасня адказвае яму па-беларуску! Ён адразу перайшоў на беларускую і ўвесь астатні семінар распытваў групу па-беларуску”.
Фота: "Наша Ніва"
“Я ведала, што не буду браць дазвол”

“Студэнтам пагражаюць, што ў іх бацькоў будуць праблемы на працы...”

“...мною зацікавіліся “сур’ёзныя людзі з сур’ёзных дзяржструктураў”
Еўрарадыё: Мне здавалася, што вашая справа прынамсі не ўзроўня рэктара, а ўзроўня факультэта... Хаця калі ў Брусэлі была прэсавая канферэнцыя з удзелам Карла Більта і Сяргея Мартынава, сп Більт агучыў меркаванне, што ў вашым адлічэнні былі зацікаўленыя беларускія спецслужбы. Як вы думаеце, адкуль у яго такія звесткі, ці сапраўды гэта было?
Таццяна Шапуцька: “Са мной асабіста ніхто з прадстаўнікоў спецслужбаў не размаўляў, ды гэта насамрэч і бессэнсоўна. Што ж тычыцца іх працы на факультэце, дык усё кіраўніцтва факультэта казала мне, што справа вырашалася не на факультэце і нават не ў рэктараце, а вышэй. У прыватнасці, намеснік дэкана казаў мне, што (гэта цытата) падчас маёй вандроўкі ў Брусэль мною зацікавіліся “сур’ёзныя людзі з сур’ёзных дзяржструктураў”.
Еўрарадыё: Але гэта было агучана ў нефармальнай размове?
Таццяна Шапуцька: “Так, натуральна!”
Еўрарадыё: Бо афіцыйная пазіцыя і чыноўнікаў з МЗС, і факультэта заключаецца ў тым, што рашэнне аб адлічэнні прымалася ў межах БДУ і датычыцца паспяховасці навучальнага працэса”.
Таццяна Шапуцька: “Згодна са службовымі запіскамі, з якімі мне далі аднаёміцца, і дэкан, і савет прафілактыкі факультэта прасіў рэктара аб вымове як аб самым цяжкім пакаранні. Аднак у рэктараце было прынятае рашэнне аб выключэнні.
Наколькі я ведаю, сп. Стэфан Эрыксан (амбасадар Швецыі ў Беларусі — заўв. Зм.Г.), які мне стала тэлефануе і цікавіцца станам справы, тэлефанаваў таксама і ў рэктарат. І рэктар выказаў яму такую думку, што было шмат пытанняў і ваганняў, і вельмі не хацелася мяне выключаць, але давялося. А давялося зразумела пад ціскам каго”.
Калі ўзнавіцца не атрымаецца — “буду абіраць дыстанцыйнае ці завочнае навучанне”
Еўрарадыё: Чаму вы пайшлі менавіта на юрфак? Нават калі адштурхоўвацца ад вашай ад таго, што вы прэс-сакратар “Маладога фронту”. Усё ж такі з прэсай больш звязаны журфак!
Таццяна Шапуцька: “На прыкладзе Франака Вячоркі мы бачым, што і журфак не вельмі схільны да абароны сваіх студэнтаў... Насамрэч я марыла ісці на журфак, але знаёмыя падказалі, што там захоўваецца моцная савецкая сістэма выкладання, і лепш атрымаць веды ў нейкай іншай галіне. А паколькі я планую быць журналісткай у сферы палітыкі, я вырашыла скончыць у Беларусі кафедру паліталогіі, а пасля — завочную ці дыстанцыйную магістратуру па спецыяльнасці “Журналістыка”.
Еўрарадыё: Дарэчы, дзе б вы хацелі навучацца, калі справа з узнаўленнем павернецца дрэнным чынам?
Таццяна Шапуцька: “Я яшчэ гэтае пытанне дасканала не разглядала і ўніверсітэты не абірала. І спектр універсітэтаў звужаецца, бо я буду абавязкова абіраць дыстанцыйную ці завочную форму навучання. Але ёсць прыярытэт у плане ЕГУ, бо яны прапанавалі мне вясною ўзнавіцца на іхняй кафедры паліталогіі адразу на другім курсе і здаць акадэмічную розніцу цягам навучальнага часа.
Магчыма гэта будзе ЕГУ, магчыма — іншы замежны ўніверсітэт, але абавязкова дыстанцыйнае навучанне”.
“У Брусэлі Козік па глупстве падарыў мне сваю візітоўку”
Еўрарадыё: Ці кантактавалі вы з Леанідам Козікам і яго прадстаўнікамі? Ці атрымала развіццё гісторыя з ягоным абяцаннем арганізаваць маніфестацыю ў вашу падтрымку? Ці ўсё скончылася ягоным тлумачэннем гэтага на сайце ФПБ?
Таццяна Шапуцька: “Усё скончылася тлумачэннем. У мяне ёсць яго візітоўка, якую ён па глупстве падарыў у Брусэлі. Там ёсць яго e-mail, і мы з сябрамі ліставалі яму і пыталіся, калі ж будзе тая самая маніфестацыя і як мы можам далучыцца да яе.
Але сп. Козік ігнараваў усе нашыя допісы, і датэлефанавацца да яго таксама не атрымалася”.
Еўрарадыё: Дарэчы, калі вы апошні раз кантактавалі з кіраўніцтвам факультэта? Пра што была вашая размова?
Таццяна Шапуцька: “Апошняя размова была 10 снежня. Фактычна гадзіну я размаўляла з дэканам. На дзіва, у адрозненне ад рэктарату і намдэкана з дэканам у нас засталіся больш-менш ветлівыя стасункі. Ён не адзін раз казаў мне, што рабіў усё магчымае і спрачаўся за мяне з рэктарам і нават з тымі, хто вышэй за рэктара. Але тут пытанне стаяла востра, і адваяваць мяне не ўдалося.
Ён звяртаўся да мяне ў форме парадаў. Казаў, што калі я абрала шлях барацьбы, гэта будзе не апошняя мая праблема. І што ніхто не казаў, што будзе лёгка. Таксама мы пагутарылі з ім пра маладафронтаўскую дзейнасць. Ён сказаў, што вельмі жадаў бы, каб я спыніла дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі, бо гэта пагражае крымінальнай адказнасцю. Але я адказала, што калі няма іншай магчымасці актыўна дзейнічаць — даводзіцца дзейнічаць у такіх умовах. То бок, гэта была даволі ветлівая, у чымсьці клапатлівая размова са мной.
А насамрэч я прыходзіла да яго папрасіць, каб ён пагутарыў з адміністрацыяй факультэта, каб спыніўся ціск на студэнтаў. Бо тое, што зараз адбываецца на факультэце — гэта сапраўдныя рэпрэсіі... Калі іх проста прыходзяць і запужваюць, ці калі кажуць падчас лекцый нешта накшталт “Вось вы падпісваецеся за Шапуцьку, а яна скарыстаецца вашымі подпісамі каб з’ехаць вучыцца за мяжу. І ўвогуле, калі вы ставіце за яе подпіс, вы таксама апазіцыянеры, і значыць будзе ставіцца пытанне пра вашае выключэнне...”
Я пагутарыла з ім, і ён абацаў на сітуацыю паўплываць”.
“Я была адзінай студэнткай на курсе, якая вяла навучанне па-беларуску”