Танец Лукашэнкі з Сярдзючкай сярод лідэраў па праглядах у інтэрнеце (відэа)

На адкрыцці фестываля “Славянскі базар у Віцебску” украінскі выканаўца Андрэй Данілка, які працуе ў вобразе Веркі Сярдзючкі, дабраўся да прэзідэнцкай ложы і патанчыў разам з Аляксандрам Лукашэнкам. Відэа з гэтым імправізаваным танцам абыйшло ўвесь беларускі інтэрнет. А вось паводле праглядаў сусветнага партала YouTube, які штодзённа наведваюць мільёны людзей, танец беларускага прэзідэнта ўвайшоў у Топ-20 найлепшых відэаролікаў.