Таранціна стане старшынёй журы Венецыянскага кінафэсту
Амерыканскі рэжысёр Квенцін Таранціна ўзначаліць журы 67-га Венецыянскага кінафэсту. Рашэнне пра прызначэнне Таранціна было зацверджанае радай дырэктараў фэсту. Журы на чале з рэжысёрам "Бясслаўных вылюдкаў" будзе выбіраць
уладальніка галоўнага прыза фэсту - "Залатога льва". Венецыянскі
кінафэст пройдзе ў 2010 годзе з 1 па 11 верасня. Да ўдзелу ў асноўнай
праграме дапускаюцца толькі тыя фільмы, якія яшчэ не выйшлі ў пракат і
не ўдзельнічалі ў іншых кінаконкурсах.
Квенцін Таранціна не ў першы раз узначальвае журы вядомага еўрапейскага кінафэсту. У 2004 годзе ён быў прэзідэнтам журы ў Канах. Галоўны прыз тады быў прысуджаны карціне дакументаліста Майкла Мура "Фарэнгейт 9/11".
Сам Таранціна мае "Залатую пальмавую галіну" фестывалю ў Канах за карціну "Крымінальнае чытво", аднак узнагародамі Венецыянскага кінафэсту ён не быў адзначаны.
Варта дадаць, што адзін з уладальнікаў узнагарод 67-га Венецыянскага кінафэсту ўжо вядомы. "Залатога льва" за дасягненні ў кінематографе атрымае азіяцкі рэжысёр Джон Ву.
Фота: morethings.com