19 студзеня таргі па долары не праводзіліся
А курс еўра крыху панізіўся.
19 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі валютамі. Таргі доларам не праводзіліся, згодна з рэгламентам таргоў на першы квартал, адзначае партал tut.by. Нагадаем, што ў пятніцу, курс долара панізіўся на 80 рублёў і склаў 14 880 рублёў.
Еўра ў панядзелак знізіўся на 120 рублёў — да 17 200 беларускіх рублёў. На папярэдніх таргах 16 студзеня курс еўра панізіўся на 300 рублёў.
Расійскі рубель 19 студзеня падаражэў на 0,5 рубля — да 228,5 беларускага. Напрыканцы мінулага тыдня ён патаннеў на 2 рублі.
Фота — telegraf.by