ТБМ арганізуе бясплатныя заняткі для навучэнцаў сярэдніх школ

Пра гэта паведаміў БелаПАН дырэктар закрытага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Уладзімір Колас.


Паводле яго слоў, заняткі будуць праводзіцца для ўсіх жадаючых вучняў 7-х, 8-х і 9-х класаў сярэдніх школ і пачнуцца ў лютым. Весці іх будуць вопытныя выкладчыкі ТБМ, сярод якіх Алег Трусаў, Валянцін Голубеў і іншыя.

"Паколькі ўзровень гуманітарнай адукацыі на беларускай мове ў нашай краіне, на жаль, не на высокім узроўні, мы вырашылі звярнуцца да практыкі бясплатных заняткаў і сёлета", — сказаў Колас. Ён зазначыў, што заняткі па ініцыятыве ТБМ праводзяцца ўжо пяць гадоў.

Заняткі будуць праходзіць адзін-два разы на тыдзень. Арганізацыйны сход адбудзецца 4 лютага ў 17.00 у памяшканні ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13.