Тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць у жывым эфіры
Пра гэта паведаміла кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. ДАДАЛІСЯ ФОТА
Кандыдатамі сталі Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Віктар Цярэшчанка, Дзмітры Ус.
12:03 Пасведчанне Лукашэнкі прыйшоў атрымліваць Радзькоў
У Палацы Рэспублікі збіраюцца кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду і іх прадстаўнікі. Тут Цэнтравыбаркам будзе выдаваць ім пасведчанні кандыдатаў у прэзідэнты. Перад палацам сабраліся актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Замест Аляксандра Лукашэнкі прыйшоў кіраўнік яго выбарчага штабу міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў (на здымку зверху). Гэта сведчыць пра тое, што самога кіраўніка краіны на цырымоніі не будзе. Дарэчы, не збіраліся прысутнічаць на атрыманні пасведчанняў таксама Уладзімір Някляеў і Віталь Рымашэўскі - яны знаходзяцца па-за межамі краіны. Іх пасведчанні атрымаюць прадстаўнікі.
Першымі з патэнцыйных кандыдатаў прыйшлі ў Палац Рэспублікі Рыгор Кастусёў (на здымку) і Алесь Міхалевіч.
12:41 Правальскі пагражае падаць у суд на Ярмошыну
За прэтэндэнта Ўладзіміра Правальскага сапраўдныямі прызнаныя 118 подпісаў са здадзеных 108 тысяч. Крымінальная экспертыза пацвердзіла, што ўсе астатнія подпісы - толькі копіі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі Цэнтравыбаркаму.
У адказ Правальскі заявіў, што Віцебская выбарчая камісія перавысіла свае паўнамоцтвы. Таксама прэтэндэнт лічыць, што ЦВК парушыў закон, не рэгіструючы яго кандыдатам у прэзідэнты. Правальскі заявіў, што будзе абскарджваць сваю нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе.
Карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў Аляксандра Радзькова, ці будзе ў жывых тэледэбатах удзельнічаць Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік выбарчага штабу цяперашняга лідара краіны адзначыў, што вырашаць гэтае пытанне будзе сам Лукашэнка. Аднак у папярэдніх размовах, кажа Радзькоў, Лукашэнка заяўляў, што і так вельмі часта з'яўляецца на тэлеэкране. Таму, маўляў, хай іншыя удзельнічаюць у дэбатах.
13:56 Тэлевыступы кандыдатаў пачне Цярэшчанка, а скончыць Саннікаў
Адразу пасля ўручэння пасведчанняў адбылося лёсаванне выступаў кандыдатаў у прэзідэнты. Першым выступіць Віктар Цярэшчанка.
Другім выступае Яраслаў Раманчук, трэцяе месца атрымаў Уладзімір Някляеў, чацвёртае - Аляксандр Лукашэнка. Пятае месца - у Алеся Міхалевіча, шостым выступіць Віталь Рымашэўскі, сёмым - Дзмітры Ус, восьмым - Мікалай Статкевіч, дзявятым - Рыгор Кастусёў. Завершыць тэлевыступы Андрэй Саннікаў.

Мікалай Лазавік і Лідзія Ярмошына
13:05 Раманчук запрасіў Ярмошыну ў Парыж
Атрымліваючы пасведчанне кандыдата ў прэзідэнты, Яраслаў Раманчук прапанаваў Цэнтравыбаркаму, каб усе кандыдаты маглі выступіць на Ўсебеларускім сходзе. Калі ж гэта немагчыма, кажа палітык, тады Цэнтравыбаркаму варта паклапаціцца, каб усе кандыдаты атрымалі аналагічную пляцоўку для выступу.
Таксама Раманчук падараваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай альбом, прысвечаны Парыжу. Нагадаем, што Ярмошына згодна з санкцыямі Еўрасаюза з'яўляецца неўязной ў краіны Еўропы. Між тым сама чыноўніца ў інтэрв'ю казала, што марыць пабываць у Парыжы.
Атрымаўшы падарунак Рамачука, Ярмошына выказала меркаванне, што кандыдат вытанчана здзекуецца з яе. У адказ на гэта палітык адзначыў, што калі выбары пройдуць дэмакратычна, то ўсе прысутныя на гэты момант у Палацы Рэспублікі змогуць наведаць Парыж.
13:29 Выбарчыя дэбаты пройдуць у жывым эфіры
Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты прызначаныя на пачатак снежня. Тэледэбаты адбудуцца 4 снежня, радыёдэбаты - 5-га. Дэбаты пройдуць у жывым эфіры, паведаміла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.
У запісе дэбаты пройдуць толькі ў тых выпадках, калі кандыдаты самі пададуць адпаведную пісьмовую заяву.

Здымкі Змітра Лукашука