Тэлеканал "Лад" пачынае паказ кінаэпапеі пра Джэймса Бонда
Паказ "бандыяны" — кінаэпапеі пра вядомага агента 007 — стартуе 18 верасня ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Лад". Як паведамляе БелаПАН, фільмы будуць дэманстравацца па суботах і нядзелях. Паказ "бандыяны" пачнецца з першых карцін пра суперагента: 18 верасня тэлегледачы ўбачаць першы фільм — "Доктар Ноў", які выйшаў у 1962 годзе. Галоўную ролю ў ім выканаў Шон Конеры. 19 верасня ў эфір выйдзе другі фільм — "З Расіі з любоўю".