Тэлеканал "Лад" у жывым эфіры пакажа сёння матч БАТЭ — "Македонія"
Тэлеканал "Лад" у жывым эфіры пакажа зваротны матч другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і "Македоніяй". Спаборніцтва адбудзецца 21 ліпеня на гарадскім стадыёне Барысава. Трансляцыя пачнецца сёння ў 18.50, інфармуе БЕЛТА. Матч таксама будзе транслявацца на святлодыёдным экране каля мінскага Палаца спорту.
Нагадаем, што першы паядынак 14 ліпеня ў сталіцы Македоніі Скоп'е скончыўся з лікам 2:0 на карысць барысаўчан.
Калі атрымаецца выйсці ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ згуляе з пераможцам пары "Вентспілс" (Латвія) — "Дзюдэланж" (Люксембург). Большыя шанцы на выхад у наступную стадыю мае латвійская каманда, якая ў першым матчы разграміла дома люксембуржцаў — 3:0.