Тэмпература ў Беларусі перавысіла кліматычную норму на 4 градусы

Тэмпература паветра ў Беларусі ў апошнія дні перавышае кліматычную норму на 4 градусы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
У бліжэйшыя суткі ў нашай краіне чакаецца хмарнае надвор’е, уначы месцамі невялікія ападкі, днём — мокры снег і дождж. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 2 - да плюс 4 градусаў, днём 2 - 8 градусаў цяпла.

“Інтэрфакс”