Тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з турніру "Кубак Крамля"

Восьмая ракетка свету Вікторыя Азаранка знялася з турніру "Кубак Крамля". Спаборніцтвы павінны былі пачацца праз пяць дзён у Маскве. Як паведамляе "Спорт Беларусь", прычынай стала невялікая траўма нагі. Азаранка атрымала яе ў сваім апошнім матчы з расіянкай Марыяй Шарапавай.