Тэрарысты захапілі закладнікаў у парламенце Чачні

Зранку 19 кастрычніка тэрарысты атакавалі будынак парламента Чачні ў Грозным і захапілі закладнікаў. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на крыніцу ў рэспубліканскай міліцыі. Расійскія агенцтвы гэтай інфармацыі пакуль не маюць, адзначае Lenta.ru.
Паводле папярэдніх звестак, у будынак парламента прарваліся тры-чатыры баявікі. Тэрыторыя вакол будынку блакаваная спецназам. На месцы здарэння знаходзіцца прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў.

Раней паведамлялася, што адзін з тэрарыстаў падарваў сябе неўзабаве пасля таго, як машына з баявікамі заехала на тэрыторыю парламента. Паводле іншых звестак, ніякіх выбухаў у будынку не было.

Вядома, што тэрарысты заблакаваныя ў адным з памяшканняў. Колькі там знаходзіцца закладнікаў, невядома.