Therapy? запісваюць альбом

Ірландскія рокеры Therapy? распачалі запіс свайго новага, дванаццатага па ліку студыйнага альбому. Рэліз паслядоўніка «One Cure Fits All» запланаваны на пачатак 2009-га года. У якасці прадзюсара кружэлкі выступае Эндзі Гіл, гітарыст вядомага брытанскага гурта Gang Of Four, які лічаць адным з самых уплывовых калектываў пост-панк сцэны.

Гіл прадзюсаваў як альбомы сваёй каманды, так і іншых артыстаў – у тым ліку Red Hot Chili Peppers, Killing Joke, The Stranglers і гэтак далей.

Паводле прэс-рэлізу, новыя песні Therapy? з'яўляюцца «класічным міксам насычанага гітарнага нойза і змрочных поп-мелодый, якія прынеслі гурту сусветную папулярнасць на пачатку 90-х».

Фота: www.efestivals.co.uk