Том Джонс аб'яднаецца з The Killers

Брытанскі спявак Том Джонс плануе аб'яднацца з гуртом The Killers, піша NME. Што менавіта будуць разам запісваць музыкі пакуль не паведамляецца. Джонс заявіў, што з'яўляецца вялікім прыхільнікам калектыву, і нават асабіста кантактаваў з вакалістам Брэнданам Флаўэрсам. Той, у сваю чаргу, прызнаўся ў сімпатыі да творчасці Джонса і заўважыў, што паміж імі існуе пэўная сувязь.

Адзначым, што Том Джонс раней ужо працаваў з маладымі гуртамі і выканаўцамі. У 1999 годзе адбыўся рэліз альбома Джонса "Reload", у запісе якога бралі ўдзел Portishead, Stereophonics, The Cardigans, Робі Ўільямс і Наталі Імбрулья.

Нагадаем, у канцы ліпеня Том Джонс плануе выпусціць чарговы студыйны альбом. Пласцінка "Praise and Blame" будзе ўключаць каверы песень Боба Дылана, Джона Лі Хукера, С'юзан Вернер і іншых музыкаў.

Фота: raredvd.webs.com