Тоні Блэр напісаў бэстсэлер, які канкуруе з "Гары Потэрам"

Кніга мемуараў былога брытанскага прэм'ер-міністра Тоні Блэра стала хітом продажаў ў Вялікабрытаніі, піша Daily Telegraph. Кніга пад назвай "Шлях" заняла першыя радкі ў спісах бэстсэлераў на брытанскіх сайтах папулярных інтэрнэт-крамаў. Адзін з найбуйнейшых брытанскіх кніжных рытэйлераў "Уотэрстоўнс" паведаміў, што мемуары карыстаюцца "беспрэцэдэнтнай папулярнасцю". Па словах прадстаўніка "Ўотэрстоўнс", кніга такога жанру ўпершыню прадаецца з такім поспехам і "можа скласці канкурэнцыю бэстсэлерам Дэна Браўна і Джоан Роўлінг".

Акрамя таго, рэйтынгі інтэрнэт-крамы Амазон паказваюць, што кніга таксама карыстаецца поспехам у Злучаных Штатах і Канадзе.

Прыбытак ад продажаў мемуараў Т.Блэра пойдзе на будаўніцтва новага спартыўнага цэнтра для вайскоўцаў, якія атрымалі раненні падчас баявых дзеянняў.