“The Toobes” пасля канцэрту ў Мінску адправяцца ў гастролі па Швецыі
Сёння вечарам у клубе “Рэактар” малады альтэрнатыўны гурт “The Toobes” прэзентуе дэбютны альбом.
Гурт існуе з 2007 года ў складзе “Стас-бас,Стас-драм і Косця-гітара”. Як музыкі, хлопцы упэўненыя ў тым, што яны робяць, і гэта чапляе.
Верагодна, ёсць нешта такое, што вылучае «The Toobes»з астатніх маладых і перспектыўных беларускіх гуртоў, бо менавіта Яны перамаглі ў беларуска – шведскім праекце Bandscan і неўзабаве з канцэртамі адправяцца выпрабоўваць шведскую публіку.
Самі “The Toobes” ставяцца да свайго існавання фаталістычна-аптымістычна: “Так павінна было здарыцца. Мы выпадкова сабраліся і зразумелі што трэба быць разам і што мы ўсё робім правільна!” — кажа Стас-драм (бубнач гурта).
Сёння ўвечары слухайце ў жывым эфіры Еўрарадыё ўключэнні з канцэрта “The Toobes”, а заўтра шукайце на нашым сайце падрабязны фотарэпартаж.