Торбу з гароднінай у маскоўскім метро прынялі за бомбу
Праца пераходу на радыяльную галінку станцыі “Парк Культуры” маскоўскага метро была паралізаваная цераз тое, што там знайшлі падазроны прадмет. Торбу, пакінутую ў пераходзе, пасажыры ўбачылі сёння а 7 раніцы паводле мясцовага часу, перадае РИА-Новости. Пра знаходку адразу паведамілі ў міліцыю. Давялося перакрыць пераход і выклікаць сапёраў. Аднак нічога небяспечнага спецыялісты ў торбе не знайшлі. Праца пераходу адноўленая.