Трагедыя здарылася ў горадзе, дзе пройдзе паўфінал чэмпіянату свету (відэа)
У бразільскім Белу Арызонці абрынулася дарожная эстакада.
Загінулі, як мінімум, 2 чалавекі, 19 былі параненыя. Частка канструкцыі звалілася на аўтобус і аўтамабіль. Улады лічаць, што колькасць ахвяраў узрасце.
Трагедыя, прычыны якой пакуль невядомыя, здарылася недалёка ад стадыёна "Мінейраё", дзе праходзяць матчы футбольнага чэмпіянату свету. 8 ліпеня там мусіць прайсці паўфінальны матч.
У Белу Арызонці аб'явілі трохдзённую жалобу.