Трактар "Беларус" сутыкнуўся з цягніком "Масква — Брэст"
Здарэнне адбылося ўдзень 27 студзеня побач з вёскай Снітава Іванаўскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, на чыгуначным пераездзе на рэйкі выехаў трактар “Беларус” з прычэпам, якім кіраваў 20-гадовы мясцовы жыхар. Якраз у гэты момант праязджаў пасажырскі цягнік "Масква — Брэст", адбылося сутыкненне.
На шчасце, ніхто не пацярпеў, лакаматыў і трактар атрымалі механічныя пашкоджанні. Рух цягніка затрымалі на 33 хвіліны. Трактарыст быў цвярозым, на яго склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў пераезду праз чыгуначныя пераезды.
Фота — bymedia.net