Траўма Лукі дапаможа Беларусі ўзяць рэванш у матчы з Харватыяй?

Трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге заяўляе пра намер узяць рэванш у матчы з Харватыяй. Гульня з адборачнага цыклу чэмпіяната свету 2010 года паміж беларусамі і харватамі пройдзе 5 верасня ў Заграбе. Перад матчам са зборнай Беларусі харваты сутыкнуліся з сур’ёзнай кадравай праблемай. Траўму атрымаў паўабаронца Лука Модрыч, адзін з вядучых гульцоў каманды і англійскага клуба “Тотэнхем”. Гэтай сітуацыяй збіраецца скарыстацца Бернд Штанге:

“Нам не змогуць дапамагчы футбалісты з лініі атакі, таму трэба ўмацаваць абарону. Тым больш, што цэнтральныя абаронцы не валодаюць вялікім міжнародным досведам. Як бы там ні было, нашая мэта — рэванш у Заграбе за мінскую паразу трохтыднёвай даўніны”, — цытуе Бернда Штанге сайт Futbol-1960.ru.

Сапраўды, праз траўму сцягна ўдзельнічаць у бліжэйшых матчах зборнай Беларусі не зможа паўабаронца Аляксандр Глеб. Праз дыскваліфікацыю матч з Харватамі прапасціць форвард Віталь Кутузаў. Таму за кошт чаго, акрамя траўмы Лукі Модрыча, Бернд Штанге збіраецца ўзяць рэванш у “клецістых”, пакуль не ясна.