Трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка дыскваліфікаваны на адну гульню

Прычынай стала сітуацыя на зыходзе асноўнага часу матчу ў адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы "Літэкс" — БАТЭ. Тады галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка быў выдалены з лавы запасных. Адпаведны камітэт УЕФА, разгледзеўшы інцыдэнт, вынес вердыкт. За выказванне нязгоды з рашэннямі судзейскай брыгады і пакіданне тэхнічнай зоны настаўнік БАТЭ дыскваліфікаваны на адзін матч з правам займаць месца на трыбуне стадыёна, паведамляе "Прессбол".

Такім чынам, Віктар Ганчарэнка не зможа наўпрост кіраваць падапечнымі 17 верасня ў Лісабоне ў паядынку з партугальскай "Бенфікай".