Трэнер Еўдакімаў: Чыноўнікі амаль знішчылі дзіцячы хакей у Беларусі
Заслужаны трэнер Беларусі Валеры Еўдакімаў пракаментаваў датэрміновы вылет беларускай зборнай з наймацнейшага дывізіёна ў юніёрскім чэмпіянаце свету па хакеі. Ён назваў гэта заканамерным вынікам развіцця дзіцяча-юнацкага хакея ў краіне. Беларусы за час першынства прайгралі шведам (0:7), канадцам (3:11), швейцарцам (2:3), амерыканцам (1:7) і славакам (1:5). Менавіта гэтыя пяць матчаў і прадвызначылі вынік датэрміновага выбыцця нашай зборнай у першы дывізіён разам з камандай Латвіі.
Па словах Еўдакімава, якія пераказвае "Ежедневник", такі выступ нашай зборнай можна было спрагназаваць загадзя. На яго думку, Федэрацыя хакею Беларусі ў цэлым і яе экс-старшыня Ўладзімір Наумаў у прыватнасці папросту наплявалі на развіццё дзіцяча-юнацкага хакею.
Еўдакімаў выказаў надзею, што з прыходам на пасаду старшыні Федэрацыі Яўгена Ворсіна сітуацыя зменіцца.