Трэнера мінскага “Дынама” Джыма Х'юза адправілі ў адстаўку

Пасля сёмага паражэння запар у чэмпіянаце КХЛ трэнера мінскага “Дынама” Джыма Х’юза адправілі ў адстаўку. Цяпер кіраваць аўтсайдэрам будзе трэнер моладзевай зборнай і бабруйскага “Шынніка” Васіль Спірыдонаў. Пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімір Навумаў. Ён прызнаў сваю памылку пры падборы трэнерскага штаба.

Паводле слоў Навумава, на "Дынама" па-ранейшаму будзе рабіцца стаўка як на базавы клуб зборнай. Не выключана, што ў камандзе хуткім часам могуць з'явіцца і лепшыя гульцы "маладзёжкі".

БЕЛТА