Трое грамадзян Беларусі загінулі ў ДТЗ ва Украіне

Трое грамадзян Беларусі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні ва Украіне. Аварыя адбылася ў Чарнігаўскай вобласці 8 чэрвеня ў 6.55 на 214-м кіламетры аўтадарогі Кіеў — Чарнігаў — Новыя Ярылавічы. Мікрааўтобус "Фольксваген" з Беларусі, у якім знаходзіліся тры чалавекі, сутыкнуўся з літоўскім рэйсавым аўтобусам "Setra", які выехаў на сустрэчную паласу. Аўтобус ехаў з Вільні ў Кіеў з двума кіроўцамі і 27 пасажырамі.

На месцы аварыі загінулі кіроўца мікрааўтобуса і пасажыры — жанчына і дзевяцігадовы хлопчык. Кіроўца аўтобуса з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваны ў лякарню.

БелаПАН