Трое жыхароў Ліды здзейснілі ўзброены напад на ферму
Узброены напад на ферму адбыўся ў Лідскім раёне. Трое жыхароў Ліды, пагражаючы вартаўнікам зброяй, спрабавалі скрасці цялят. Спачатку злачынцы паклалі вартаўнікоў на снег, а пасля прымусілі грузіць забітых жывёлаў на машыну. Аднак у гэты момант з'явіўся на аўтамабілі загадчык фермы. Рабаўнікі кінулі "здабычу" і на машыне ўцяклі з месца здарэння. Неўзабаве ўсе яны былі затрыманыя міліцыянтамі.
Высветлілася, што адзін з маладых людзей раней ужо прыцягваўся да суда. За ўзброены напад на ферму рабаўнікам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал СТВ.
Высветлілася, што адзін з маладых людзей раней ужо прыцягваўся да суда. За ўзброены напад на ферму рабаўнікам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе тэлеканал СТВ.