Трохразовага чэмпіёна "Формулы-1" прымусілі вучыцца ў аўташколе

Знакаміты бразільскі спартсмен і былы пілот "Формулы-1" Нэльсан Піке вымушаны ізноў сесці за падручнікі па кіраванні аўтамабілем. Такім чынам бразільская паліцыя пакарала трохразовага чэмпіёна свету па аўтагонках у самым прэстыжным класе за сістэматычнае перавышэнне хуткасці і паркоўку ў неналежным месцы.

Пасля таго, як колькасць штрафных балаў перавысіла норму, паліцыянты адабралі ў 54-гадовага Піке правы, абавязаўшы яго наведваць аўташколу, а потым здаваць іспыт.

Сам былы гоншчык, які выйграваў чэмпіянаты "Формулы-1" у 1981, 1983 і 1987 гадах, сваёй віны не адмаўляе.

BBC