Туман затрымаў у Мінску пасажыраў двух авіярэйсаў

Праз туманы ў Мінску затрымаліся два самалёта - на Шарамецьева ды Стакгольм. Таксама ў Мінск са спазненнем вярнуліся чатыры самалёта - з Батумі, Бейрута, Масквы ды Тэгерана. Іншых затрымак самалётаў 10 лістапада не было.
Цяпер надвор’е нармалізавалася. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік змены Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" Марат Малочка:

Малочка: "Быў невялікі збой днём. Былі затрыманыя два рэйсы на вылет. Зараз надвор’е цудоўнае. Усе рэйсы выконваюцца".