Турцыя пакідае за сабой права адказу на тэракт у Рэйханлы
Міністр замежных справаў краіны Ахмет Давутоглу заявіў, што ўлады гатовыя зрабіць любыя захады ў адказ на два выбухі, якія ўнеслі жыцці болей за 40 чалавек.
У часе гутаркі з журналістамі ў Берліне Давутоглу таксама адзначыў, што абмяркуе здарэнне з прэм’ер-міністрам Турцыі Таіпам Эрдаганам, але зараз не бачыць неабходнасці склікаць экстраную сустрэчу НАТО, інфармуе РИА Новости.
Два выбухі з інтэрвалам у 15 хвілінаў прагрымелі ў суботу ў горадзе Рэйханлы, што непадалёк ад мяжы з Сірыяй. Паводле папярэдніх звестак, выбухнулі два замінаваныя аўтамабілі. Ахвярамі сталі болей за 40 чалавек, яшчэ болей за 100 чалавек параненыя.
Па падазрэнні ў арганізацыі тэракту затрымалі пяць асобаў, сярод іх — тры сірыйцы. Турэцкія ўлады мяркуюць, што яны звязаныя з сірыйскімі спецслужбамі.
Фота: AFP